І ТУГА І ВОСЕНЬ…
І туга і восень —
ня зьвіняць калосьсі.
Сэрца не замоўкне
аб лістох пажоўклых
Горы і нізіны
сьвет завее сіні;
плачу і сьмяюся —
песьня гасьне, мусіць…
ў чырвані лагчыны
сталі дзьве дзяўчыны,
розныя абліччам…
І абедзьве клічуць.
І у першай косы,
нібы ліст ўвосень.
Плачу і сьмяюся —
песьня гасьне, мусіць.
|