Старонка:Аб нацыянальнай гордасці вялікаросаў.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

звалення краіны ад насілля вялікаросаў над іншымі народамі - гэтую розніцу забываюць нашы паклоннікі ісцінна-рускіх амаль-Бісмаркаў.

Па-другое, калі гісторыя вырашыць пытанне у карысць вялікарускага вялікадзяржаўнага капіталізма, то адгэтуль вынікае, што тым больш вялікай будзе соцыялістычная роля вялікарускага пролетарыята, як галоўнага рухавіка комуністычнай рэволюцыі, параджаемай капіталізмам. А для рэволюцыі пролетарыята неабходна працяглае выхаванне рабочых у духу паўнейшай нацыянальнай роўнасці і брацтва. Значыцца, з пункту гледжання інтарэсаў іменна вялікарускага пролетарыята, неабходна працяглае выхаванне мас у сэнсе самага рашучага, паслядоўнага, смелага, рэволюцыйнага адстайвання поўнага роўнапраўя і права самавызначэння ўсіх прыгнечаных вялікаросамі нацый. Інтарэс (не па-халопску зразуметай) нацыянальнай гордасці вялікаросаў супадае з соцыялістычным інтарэсам вялікарускіх (і ўсіх іншых) пролетарыяў. Нашым узорам застанецца Маркс, які, пражыўшы дзесяцігоддзі ў Англіі, стаў напалавіну англічанінам і патрабаваў свабоды і нацыянальнай незалежнасці Ірландыі ў інтарэсах соцыялістычнага руху англійскіх рабочых.

Нашы-ж домаўзрошчаныя соцыялістычныя шавіністы, Плеханаў і інш. і інш., у тым апошнім і дапушчальным выпадку, які мы разглядалі, акажуцца здраднікамі не толькі сваёй радзіме, свабоднай і дэмакратычнай Вялікаросіі, але і здраднікамі пролетарскаму брацтву усіх народаў Расіі, г. зн. справе соцыялізма.

Надрукавана ў газеце «Социал-Демократ»
№ 35, 12 снежня 1914 г.
В. І. Ленiн. Творы. IV выданне,
т. 21, стар. 84-88.