Старонка:Аб светапоглядзе Адама Гурыновіча (Лушчыцкі).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

рэволюцыю, знішчыць эксплуататарскі самадзяржаўны лад?

У гутарцы «Дзядзька Антон» даецца падрабязны адказ на гэта важнейшае пытанне. Перш за ўсё гэтая гутарка прасякнута цвёрдым перакананнем, глыбокай верай у будучыню, у шчаслівае і свабоднае жыццё працоўных. Аўтар гаварыў, што «прыдзіць час, народ наш прабудзіцца, скініць з плеч гэтыя піяўкі, што нашу кроў ссуць, і зачнём жыць шчасліва»[1]

А. Гурыновіч рысуе палітычны і грамадскі ідэал, які павінен прыйсці на змену самадзяржаўю і капіталізму. Гэта быў ідэал дробнабуржуазнага ўтапічнага соцыялізма і дэмакратычнай рэспублікі. Згодна гэтага ідэала меркавалася, што ў новым грамадстве не будзе ні бедных, ні багатых, ні эксплуатацыі чалавека чалавекам, ні спецыяльных чыноўнікаў, якія кіруюць народам. Людзі будуць кіраваць самі сабой праз выбарных асоб, якія будуць дзейнічаць на карысць і шчасце ўсяго народа. Падаткі ўстанаўляюцца не чыноўнікамі, а самім народам, і гэтыя падаткі пойдуць на карысць усяго грамадства.

Калі працоўныя разаб'юць самадзяржаўны лад, знішчаць памешчыкаў і чыноўнікаў і іншых прыгнятальнікаў, тады «не будуць плаціць мужыкі гэтых вялікіх падаткаў не будуць дзяцей у салдаты аддаваць, каб над Імі ўсякія сабакі здзекаваліся, будуць сваім розумам кіравацца, будуць гаспадарыць так, каб усім было добра, забяруць зямлю царскую і панскую, лес і сенажаць, бо павінна-ж зямля да таго належыць, хто яе арэць. Во тады будзе праўдзівая вольнасць, праўдзівая свабода!»[2].

У сілу гістарычных умоў А. Гурыновіч пры ясным разуменні таго, што новае грамадства не прыйдзе само па сабе, стыхійна, а яго трэба ўстанавіць рэволюцыйным шляхам, у той жа час не бачыў канкрэтных шляхоў для заваявання новага грамадства. Як сялянскі рэволюцыйны дэмакрат, Гурыновіч лічыў, што народныя масы, перш за ўсё сялянства, з'яўляюцца стваральнікам усіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей грамадства і што працоўным належыла галоўная роля ў будучай сялянскай рэволюцыі. Пісьменнік бачыў, што развіццё грамадства грунтуецца на працы народных мас, што ўсе эксплуататары, пачынаючы ад цара, памешчыка і заканчваючы апошнім царскім чыноўнікам, жывуць працай селяніна. «Усё зроблена, гаворыць аўтар «Дзядзькі Антона», - нашымі мужыцкімі рукамі. Мы для цара, для яго чыноўнікаў, для паноў вялікія дамы паставілі. Для купца мы фабрыкі збудавалі і самі ў гэтай фабрыцы працуем. Мы пану зямлю з'аром, пасеем, змалоцім, на машыну завязем, а пан толькі грошы возьміць. А з нас дзяруць падаткі, што на іх жывець сабе цар з усімі сваімі дармаедамі.

Усё мы! На нас свет стаіць, мы ўсіх кормім, поім, адзяваем, усе жывуць з нашай працы; усе нашу кроў і пот ссуць, а мы за ўсё гэта ў бядзе, у холадзе, дый у голадзе, ледзь не ледзь, бульбай самой з сям'ёй выжыць патрафім!»[3]

Гэтыя выказванні гавораць аб сіле і слабасці пісьменніка. Ён пераацэньвае ролю сялянства ў гістарычным працэсе. У гэтым пытанні найбольш выяўляецца супярэчлівасць і абмежаванасць светапогляду пісьменніка як сялянскага рэволюцыйнага дэмакрата. Іменна сялянская абмежаванасць пісьменніка перашкодзіла яму ўбачыць перадавую ролю рабочага класа ў рэволюцыі, які ўжо ў тыя гады выступіў на самастойную палітычную арэну барацьбы. У той жа час пад уплывам узрастаючага рабочага руху Гурыновіч упершыню ў беларускай літаратуры выказаў думкі аб агульнасці інтарэсаў рабочых і сялян у іх барацьбе з самадзяржаўем. Ён са шчырай удзячнасцю піша аб ідэйным уплыве рабочых на фарміраванне яго светапогляду. «Ой, быў я там, - піша аўтар пра фабрыку, — і бачыў я многа такіх людзей, што на фабрыках працуюць — бедныя гэта людзі! А як разгаворышся з каторым аб нашай бядзе, як зачне табе талкаваць, як гэта мужык з майстрамі скінуць калісь-то з сябе няволю гэту, то аж неяк на душы вяселей робіцца. Яны першыя мяне навучылі, што чалавек рабочы на фабрыцы і мужык рабочы на зямлі — гэта ўсё адзін чалавек; што яны павінны дзяржацца грамадой, разам трымацца аднэй кучы, бо таксама цяжка працуюць, таксама і гаруюць, і таксама іх і казна, і цар, і паны, і ксяндзы абдзіраюць»[4].

Вялікую заслугу Гурыновіча складае прызнанне таго бясспрэчнага факту, што рабочыя з'яўляюцца найбольш свядомай часткай працоўных, часткай, якая разумее свае класавыя інтарэсы ў барацьбе з эксплуататарамі і якая аказвае вялікі ідэйны ўплыў на фарміраванне поглядаў сялян. Пісьменнік праўдзіва паказвае, што галоўны герой твора Антон стаў прапагандыстам у вядомай меры пад уплывам рабочых, з якімі ён на працягу раду год меў сувязь, жывучы ў гарадах Расіі і працуючы на розных фабрыках і на чыгунцы.

Але ў сілу адсталасці грамадскіх адносін у Беларусі і класавай абмежаванасці пісьменніка ён не мог зразумець кіруючай ролі рабочага класа ў адносінах да сялянства. Гэта выражаецца ў тым, што ён растварае рабочы клас у агульнай мace сялянства. Але гэта не віна пісьменніка, а — непазбежны вынік грамадска-гістарычных умоў. Неразуменне перадавой, арганізуючай ролі рабочага класа - уласціва для ўсіх рэволюцыянераў-дэмакратаў. Толькі марксізм-ленінізм даў у гэтым пытанні ясны і акрэслены адказ. Вялікая заслуга ў гэтай справе нале-

  1. Дзядзька. Антон. Вільня. 1892 г.
  2. Там-жа. Падкрэслена мной-І. Л.
  3. Дзядзька Антон. Вільня, 1892 г.
  4. Там-жа. Падкрэслена мной.-І. Л.