Мы з табой раслі,
Уздымаліся,
На адной зямлі
Гадаваліся.
Мы зжыліся з табой,
Бор наш родненькі,
Як з сваёй сумой
Жабрак голенькі.
А з табой у нас
Долі роўныя;
Мы з табой якраз
Браты родныя.
Ні ў нас долі нет,
Ні ў нас шчасцінька...[1].
Аўтар адчувае непарыўную арганічную сувязь са сваім народам, з якім разам рос, працаваў, пакутаваў, мужнеў і змагаўся супроць усялякага прыгнёту. Сумеснае жыццё і барацьба злучыла аўтара навечна са сваім народам і свай роднай краінай. Беларускі народ жыў пад цяжкім ярмом царызма, капіталістаў і памешчыкаў, не меў ні долі, ні шчасця. Самадзяржаўны і капіталістычны лад страшэнным цяжарам клаўся на плечы бедных, бяспраўных народных мас:
А ў нашых людзёх
Усё сярмяжачкі,
А ў іх кешанёх,
Ні бумажачкі[2].
Аўтар разумеў, што цяжкое становішча працоўнага сялянства Беларусі, як і ва ўсёй царскай Расіі, тлумачылася ў вялікай меры значнымі рэшткамі прыгонніцтва і ў першую чаргу тым, што захаваліся буйныя памешчыцкія гаспадаркі, што рэформа 1861 года была праведзена царскім урадам у інтарэсах памешчыкаў. У гэтых адносінах характэрным з'яўляецца верш «Што ты спіш, мужычок?», напісаны пад уплывам верша вядомага рускага паэта А. В. Кальцова, але ў іншым ідэйным плане. У гэтым вершы Гурыновіч ускрывае наіўнасць некаторай часткі сялян, якія паверылі самадзяржаўна-прыгонніцкай прапагандзе, маўкліва неслі ярмо прыгонніцтва ў надзеі атрымаць волю з рук учарашніх сваіх прыгнятальнікаў.
Мужык слухаў яго[3]
Ад веку да веку
І дажыўся таго,
Што папаў ў апеку.
Сказаў так са злосці:
— «Што даць маюць ўрагі,
Я дам — як з мілосці».
— Запяяў наш мужык
Песеньку вясёлу:
«Цяпер сяду, як бык,
З панамі да столу».
А і кожан быў рад,
Даждаўшыся волі:
— «Як зрабіў, так і лад —
Зробіць ён і болей».[4]
Паэт паказвае ілюзорнасць падобных надзей. Аўтар хоча пераканаць сялян, што няма чаго чакаць вызвалення ад цара і памешчыкаў. Ускрыўшы беспадстаўнасць веры адсталай часткі сялян у «добрадзейнасць» памешчыкаў, Гурыновіч робіць вывад, што такія ж беспадстаўныя і ілюзіі аб «добрадзейнасці» самаго цара:
А і ждуць — не даждуць
Ад цара нічога:
— Ці не здумаў надуць
Мужыка дурнога?
Бо хоць «волю» нам даў,
Розуму ні крошкі....
Ісці — жыць — прыказаў,
Не відзя дарожкі[5].
У вершы «Што за звук ды так громка раздаўся?» Гурыновіч, выказваючы пратэст рэволюцыйных працоўных мас супроць памешчыкаў і капіталістаў, гаворыць, што гучны гук — гэта стогн беларускага народа, які пакутаваў ад соцыяльнага і нацыянальнага прыгнёту:
...гэты стогн, быць не можа,
Каб з грудзі ён выходзіў аднэй, —
То увесь наш народ гэтак стогне
Над няшчаснаю доляй сваей[6].
Стагналі працоўныя масы беларускіх сялян у сілу раду прычын. Паэт бачыў галоўную прычыну гэтага ў тым, што ў весцы захаваліся буйныя перажыткі прыгонніцтва, г. зн., з аднаго боку, засталіся буйныя памешчыцкія маёнткі, а з другога — маса малазямельных і беззямельных сялян, якія разараліся пад уплывам развіцця капіталізма.
Працалюбівы беларускі селянін, падганяемы голадам, вымушаны быў шукаць сабе працы ў горадзе. Але працу было знайсці вельмі цяжка, бо ў гарадах і без таго было многа беспрацоўных, колькасці якіх з ростам капіталізма ўсё больш павялічвалася. Гурыновіч піша, што працоўныя Беларусі стагналі ад сваёй няшчаснай долі, таму што
- ↑ А. Гурыновіч. Цытую па кнізе «Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя», зборнік тэкстаў, Мінск, 1950 г., стар. 325.
- ↑ Там-жа, стар. 326.
- ↑ Яго, г. зн. пана.
- ↑ A.
Гурыновіч. Што ты спіш, мужычок? Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР, ФВБ, VII
№ 175. - ↑ А. Гурыновіч. Што за звук ды
так громка раздаўся? Аддзел рукапісаў
бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР
ФБВ, VII, 175. - ↑ Там-жа.