Старонка:Аб светапоглядзе Адама Гурыновіча (Лушчыцкі).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

...Ёсць і рукі, і шчырай ахвоты
Нам не бракла да працы ніколі,
Але негдзе найсці нам работы,
Ох, не будзе нам хлеба, ні солі;
Мал надзел ад дзядоў нам астаўся,
Раздзялілі сыны і яго,
А цяпер - глянь - як вузенек стаўся.
Два шагі тут ушыр усяго[1].

Гэтыя радкі гавораць аб нянавісці паэта да усяго эксплуататарскага ладу. Паэт, з аднаго боку, усім сэрцам ненавідзеў капіталіста і памешчыка-прыгонніка, а з другога — шчыра любіў працавітага селяніна. Сведчаннем гэтых высокародных пачуццяў у Гурыновіча можа з'явіцца і яго пераклад на беларускую мову апавядання дэмакратычнай польскай пісьменніцы Элізы Ожэшка «У галодныя годы». Пісьменніца жыла і працавала ў Заходняй Беларусі. Многія яе творы напісаны на матэрыялах з жыцця беларускіх сялян. Вось чаму Ожэшка часам лічаць пісьменніцай Белаpyci.

А. Гурыновіч, несумненна, поўнасцю падзяляў грамадскія погляды Ожэшка, выказаныя ў яркім антыпрыгонніцкім творы «У галодныя годы». Увагу Гурыновіча прыцягваў рэалізм, праўдзівасць у адлюстраванні жыцця прыгоннага селяніна, любоў пісьменніцы да беларускага селяніна, услаўленне яго працоўнага жыцця і нянавісць да паразітычнага класа памешчыкаў. Гурыновічу імпаніравала тое, што пісьменніца, згодна яе слоў, зазірнула «...уніз, углыбіню, у самыя нетры тых грамадскіх слаёў, дзе людзі так цяжка працуюць, цёмныя, бедныя, пазбаўленыя усяго прыгожага»[2].

Тут пісьменніца ўбачыла класавыя супярэчнасці паміж памешчыкамі і сялянамі. Вось што гаворыць яна аб становішчы прыгонных сялян Беларусі ў той час: «Тысячы тых, працы якіх гэты край быў абавязаны і хлебам насутным для ўсіх і велізарным багаццем сродкаў для некаторых, паміралі галоднай смерцю.

Балючы енк, пакутны і роспачны, вырываўся з грудзей народа:

— Хлеба! Хлеба! узнімалася да нябёсаў і чулася над зямлёй»[3].

Падзеі разгортваюцца ў Беларусі ў галодныя гады часоў Крымскай вайны. На беразе невялікай рэчкі сярод пышных лугоў і шырокіх палёў знаходзіўся багаты маёнтак маладога памешчыка. Тут праводзілі бесклапотнае жыццё ў роскашы і ў дастатку. А побач у вёсцы жыло трыццаць сялянскіх сем'яў, над якімі панаваў не толькі крывасмок-памешчык, але і жахлівы голад. У цэнтры ўвагі аўтара знаходзяцца дзяўчына Ганка Гарвар і юнак Васілёк Хмара. Яны кахалі адзін аднаго і марылі аб будучым. А голад рабіў сваё... «твар юнака пабялеў яшчэ больш, яшчэ глыбей запалі яго вочы. І вочы Ганкі з кожным днём гублялі свой жывы бляск. Яе высокая і стройная фігура сагнулася. Каля рота з'явіліся пакутлівыя складкі. Але юнак быў моцны і вынослівы. Бледны, з запалымі вачыма, ён працягваў працаваць у маёнтку і дома. А калі ён бываў разам з каханай, то, заглушаючы пакуты голаду, усміхаўся дзяўчыне. Ганка слабела з кожным днём. Часта, калі яна праходзіла па вёсцы, у вачах яе цямнела, яна хісталася, і грудзі яе, быццам жалезным абручом, сціскаў боль»[4].

У той жа час памешчык і яго жонка рыхтуюцца да гадавіны іх вяселля. Ідзе энергічная падрыхтоўка ў доме. З далёкіх краін для пані выпісваюцца дарагія і модныя плацці. Паноў ніколькі не турбуе жыццё паміраючых галодных людзей, дзякуючы працы якіх яны жывуць у весялосці і роскашы. Пісьменніца правільна робіць вывад: «Вось вам два светы!.. Вось вам два каханні, дзве кахаючыя пары!».

Маці і бацька Ганкі працавалі на паншчыне. Знясіленая, ледзь перасоўваючы ногі, Ганка панесла ім у поле абед. Трэба было перайсці рэчку, праз якую была перакінута тонкая кладка, якая згіналася пры кожным кроку. Ганка спрабавала перайсці, але захісталася, ногі ў яе дрыжалі, кружылася галава. Сямён Гарвар спрабаваў дапамагчы дзяўчыне, але ўпраўляючы забараніў, а Ганцы загадаў: «Нясі сама! Вось адлупцую я цябе! Па мосціку яму перайсці не можаш! Вялікая пані, бачу я!» Ганка пакутліва ўзнялася, узяла гаршкі і ступіла на мосцік. Яна прайшла два крокі, але калі зрабіла трэці, галава ў яе закружылася. Яна ступіла яшчэ... ногі яе задрыжалі, у вачах пацямнела. Ускрыкнуўшы, яна зрабіла яшчэ крок. Упраўляючы рычэў, стоячы на другім беразе рэчкі:

— А ну, хутчэй! Глядзіце, якая паненка! Ідзе так, быццам ногі ў яе не свае!

Пачуўшы голас упраўляючага, Ганка задрыжала яшчэ мацней, зірнула ўніз і ўраніла гаршчэчкі. Яна хацела ісці далей, але захісталася, ускрыкнула... і звалілася ў ваду.

Ганка патанула. Праз некалькі дзён галоднай смерцю памёр Васілёк. Так трагічна закончылася каханне Ганкі і Васіля іх высокароднымі марамі і надзеямі. Так маладыя, закаханыя людзі ў росквіце сіл сталі ахвярай жахлівага прыгонніцтва.

Галоўная ідэя навелы заключаецца ў тым, што класавыя супярэчнасці паміж памешчыкамі і сялянамі непрымірымыя.

Мяркуючы па зместу твораў А. Гурыно-

  1. А. Гурыновіч. Што за
    ак громка раздаўся? Аддзел рукапісаў
    Бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР,
    РВБ, VII, № 175.
  2. Эліза Ожэшка. Выбраныя творы. Масква, 1948 г., т. 1, стар. 429.
  3. Э. Ожэшка. Выбраныя творы, т. 1, стар. 429.
  4. Э. Ожэшка. Выбраныя творы, т. 1, стар. 429.