Старонка:Аб светапоглядзе Адама Гурыновіча (Лушчыцкі).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

віча, ён поўнасцю падзяляў ідэю гэтага твора. Перакладаючы твор на беларускую мову, Гурыновіч падкрэсліваў яго палітычную актуальнасць. Безумоўна, што пісьменнік, імкнучыся зрабіць гэты твор здабыткам свайго народа, хацеў абуджаць у народных масах свядомасць і волю да барацьбы з прыгонніцтвам, якое затрымлівала грамадска-эканамічнае развіццё краіны.

А. Гурыновіч хацеў абудзіць сялян ад шматгадовай спячкі. Ён заклікаў зразумець іх, што творыцца вакол:

Што ты спіш, мужычок,
Заплюшчыўшы вочы?
Забаліць табе бок
Спаць ад ночы к ночы!
Агляніся на свет,
Падымі галоўку.
Ды што ёсць, чаго нет,
Паслухай-жа моўку...[1]

Гурыновіч шчыра радаваўся, што ў ходзе вызваленчай барацьбы ўзрастала свядомасць сялян. З радасцю ён піша, што сяляне зразумелі сваё бяспраўнае становішча, што у іх усведамленні жыло пачуццё сваёй чалавечай годнасці:

Глянь! І мы, мужыкі,
Уставаць пачалі.
Што я? хто за такі?Раздумываць сталі:
Ці я звер?.. ці я птак?..
Ці яка скаціна?
Ці здаецца-ж мне так,
Што людзка дзяціна?
Я не пан!.. мусіць хам!..
А звалі-псяюхай;
Ды казалі бог сам
Казаў: пана слухай".[2]

А. Гурыновіч актыўна выступае з падтрымкай справядлівага жадання сялян толькі называцца, але і быць роўнапраўнымі людзьмі. Паэт лічыў сялян, стваральнікаў матэрыяльных і духоўных багаццяў грамадства, значна вышэйшымі іх ворагаў памешчыкаў. З гневам і абурэннем піша паэт аб тым, што гэтыя паразіты не лічылі селяніна за чалавека, груба і зняважліва называючы яго «хамам» і «псяюхай», прыкрываючы свае ганебныя, злачынныя ўчынкі імем бога.

Соцыяльны гнёт сялянскай масы яшчэ больш узмацняўся і нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа.

Хаця скрозь настаўляў
Вучылішч гдзе вёска,
«Букі-аз» наказаў
Навучаць бярозкай;
А раднога слаўца
Ніхто і не чуець:
Толькі так малайца
Саўсім ён сапсуіць...[3]

Гэтыя, як і многія іншыя, выказванні паэта сведчаць, што ён быў змагаром за нацыянальнае вызваленне беларускага народа, лічачы, што кожная нацыя мае права на свабоднае развіццё адукацыі, навукі і культуры на сваёй роднай мове. У справе барацьбы за нацыянальную культуру i родную мову беларускага народа Гурыновіч выступае як паплечнік Ф. Багушэвіча. І той і другі вялі барацьбу супроць царызма і яго каланізатарскай палітыкі прымусовага «абрусення» народаў, увасобіўшы ў сваёй творчасці лепшыя дэмакратычныя рысы рускай культуры.

А. Гурыновіч, як і Ф. Багушэвіч, паэтызуе працу простага чалавека, які корміць і поіць усіх людзей. Працоўнага чалавека паэт лічыць першым чалавекам у грамадстве. Такімі думкамі прасякнуты вершы Гурыновіча «Вясна» і «Да жніва».

У вершы «Каток» паэт піша, што для таго, каб пазнаць таямніцы навукі, трэба затраціць вялікія намаганні.

Паэт верыў, што прагрэсіўнае, перадавое пераможа, што народ будзе жыць свабодным жыццём:

А і будзем ждаць
Часу добрага
Ды ну-ж выглядаць
Што ёсць новага:
Ды не будзе ж так
Векі вечныя.
А прыйдуць ніяк
Часы лепшыя[4].

Але у той-жа час рэволюцыянер-дэмакрат Гурыновіч ведаў, што гэта лепшае жыццё не прыйдзе само, а толькі ў выніку народнай рэволюцыі. І ён сваёй паэтычнай творчасцю і практычнай дзейнасцю імкнуўся садзейнічаць росту рэволюцыйных ідэй сярод свайго народа. У архіве паэта захаваўся рукапісны спіс нелегальнага верша на рускай мове «Пора, пора встрепенуться...». Хто аўтар верша - невядома. Магчыма, ён належыць пяру самаго Гурыновіча. Адно несумненна, што Гурыновіч падзяляў погляды, выказаныя ў гэтым творы. Верш прасякнуты заклікамі да барацьбы супроць гвалту і зла, хлусні, супроць эксплуататарскага грамадства, за праўду і шчасце народнае:

Пора, пора нам встрепенуться
И гордо голову поднять,

  1. А. Гурыновіч. Што ты спіш, мужычок? Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі
    навук Літоўскай ССР, ФВБ, VII, № 175.
  2. Там-жа.
  3. А. Гурыновіч. Што ты спіш, мужычок? Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР, ФВБ, VII, № 175
  4. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя.
    Мінск, 1950 г., стар. 326.