асуджэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, гарачая любоў да сваёй Радзімы i свайго народа. Вельмі блізкай з'яўляецца супадзенне як у творчасці А. Гурыновіча, так і ў творы «Дзядзька Антон» прапаганды ідэі народнай рэволюцыі, як адзінага сродку пазбаўлення ад несправядлівасці.
Пэўным доказам у карысць таго, што сааўтарам «Дзядзькі Антона» быў А. Гурыновіч, з'яўляецца і тое, што ў 90-х гадах ХІХ стагоддзя нам невядомы ні адзін беларускі пісьменнік, які-б узняўся да такіх глыбокіх рэволюцыйных і тэарэтычных абагульненняў, да якіх узвысіўся рэволюцыянер-дэмакрат Адам Гурыновіч. Як у яго вершах «Бор», «Што ты спіш, мужычок?», так і ў гутарцы «Дзядзька Антон» ускрываецца класавы характар рэформы 1861 года i грамадска-эканамічны змест парэформеннага развіцця Расіі.
Аўтар «Дзядзькі Антона» выкрывае афіцыйную самадзяржаўна-прыгонніцкую прапаганду, якая сцвярджала, што рэформа праведзена па літасці цара. Аўтар справядліва гаворыць, што рэформу цар правёў не з прычыны літасці да працоўнага народа, а па прымусу народа. «Вызваленне» сялян з'явілася здзекам над свабодай.
Сапраўдныя прычыны адмены прыгонніцкага права ў Расіі ўпершыню ўскрыты ў працах В. І. Леніна і І. В. Сталіна. У «Кароткім курсе гісторыі ВКП(б)» гэтая прычына ўскрываецца з гранічнай яснасцю: «Увесь ход эканамічнага развіцця штурхаў да знішчэння прыгонніцкага права. Царскі ўрад, аслаблены ваенным паражэннем у часе Крымскай кампаніі і запалоханы сялянскімі «бунтамі» супроць памешчыкаў, аказаўся вымушаным адмяніць у 1861 годзе прыгоннае права»[1].
Гурыновіч не дайшоў да правільнага разумення прычын рэформы. Ён бачыў толькі адну прычыну адмены прыгоннага права — сялянскія паўстанні. Характэрна, што ён разумеў неабходнасць аб'еднання намаганняў рускага, украінскага і беларускага сялянства для барацьбы супроць царызма. Рэформу 1861 года пісьменнік разумеў як вынік гэтых сумесных намаганняў.
«Плятуць людзі, — гаворыцца ў гутарцы «Дзядзька Антон», — што цар нам вольнасць даў, ад прыгону зволіў. Але пляцець той, хто не ведаець. А гэта, відзіце, гэтак было: паньшчызна мужыкам дужа дакучыла, і не ў адным мейсцы, і ў Расеі, і пад Кіевам, мужыкі пачалі бунтавацца, перасталі да работы хадзіць. Спужаўся цар гэтых бунтаў мужыцкіх; змяркаваў, спахваціўся скора, што як ён не скіне прыгону, то мужыкі і да яго дабяруцца; даў нам вольнасць, а сваім чыноўнікам прыказаў усюды гаварыць, што ён для нас дабрадзейства зрабіў, што ён гэта зрабіў з ласкі, са сваёй добрасці, з таго, што ён нас любіць вельмі. Ой, любіць, аж у костачкі з яго міласці трашчаць!»[2]
Пісьменнік правільна разумее, што царская рэформа, замест аднаго ярма, усклала на плечы селяніна другое - ярмо капіталістычнай эксплуатацыі. Дрэнна, вельмі дрэнна жылося селяніну пры прыгонным праве, але і «цяпер не надта нам лепей: далі нам вольнасць, далі — праўда! Але гэта вольнасць мала нам лепей выходзіць, як тая даўнейшая, прыгонная няволя»[3].
Бясспрэчна, сцвярджае аўтар, пасля рэформы селяніну жывецца некалькі лепш, чым раней. Афіцыйна яго перасталі біць, абыходзіцца з ім, як з жывёлай. Аднак селянін атрымаў не тую свабоду, за якую ён стагоддзямі змагаўся. Атрыманая сялянамі «свабода» хлуслівая і нікчэмная. Так атрымалася таму, што царскі ўрад сумесна з памешчыкамі ашукаў народ. Ён пакінуў некранутым памешчыцкае землеўладанне, пазбавіў сялян зямлі, г. зн. матэрыяльна не гарантаваў іх свабоды. У сілу гэтага селянін з ланцугоў прыгонніцтва трапіў у ланцугі капіталізма.
Аўтар «Дзядзькі Антона» правільна тлумачыць, што нястача і голад пры капіталізме прымушаюць працоўных блукаць па свету у пошуках працы і за бясцэнак наймацца да капіталістаў. Вось вытрымка з твора: «Што-ж з гэтай вольнасці, калі зямлі мала; бяда ў хаце, падаткі заплаціць трэба, а як даўней аканом бізуном гнаў мужыка на панскую работу, так сягоння бяда гоніць да таго самага пана на работу за цану, якую ён сам заплаціць захочыць. Праўда! Пан скажыць: вольна табе, браце, не ісці да работы: ніхто табе за гэта і слаўца не скажыць; але за гэту вольнасць мужык з голаду памярці можыць і сам, і жонка, і дзеці твае...»[4].
Асабліва востра аўтар ставіць асноўнае пытанне сялянскага руху - пытанне аб зямлі. Абмежаванасць і мізэрнасць рэформы 1861 года вызначылася перш за ўсё тым, што сялянам не далі зямлі. Пры гэтым памешчыкі захапілі сабе лепшыя зем- лі, а сялян надзялілі самай горшай, неўраджайнай. Нястача і гора прымушаюць сялян ісці ў горад у пошуках працы. Не адзін з іх, адзначае аўтар, гараваў-гараваў, а потым «кінуў хату, і зямлю, і жонку, і дзетак, ды і пайшоў у свет, куды вочы глядзяць»[5].
Аўтар разумеў, што аграрная рэформа праведзена ў інтарэсах класа памешчыкаў і капіталістаў. Па маніфесту 19 лютага 1861 года сялян надзялілі такімі мізэрнымі ўчасткамі зямлі, што яны вымушаны былі