шоўшы дорогі да варот сада, і тым самым на векі закрыў хлопчыку гэтые вароты.
С першага-ж дня пачуў хлопчык страшнага свайго ворага ў новым старцу, да каторага папаў ён зноў павадыром.
Не прайшлі яны і вярсты ад горада, як новы старэц, здаравенны, плячысты мужчына з воспаватым тварам, раптоўна паваліўсу каля дарогі.
Глядзі, Казюк: там едзе карэта. Ты плач і крычы, што я захварэў ад голаду! — пры гэтым старэц грозна лупнуў вачыма. Хлопчык разявіў рот ад дзіва, ды дзіцячэму розуму трудна было разабрацца ў гэтым сьляпым і разам відзючым. Тым часам пад’ежджала карэта. Казюк стаў галасіць, а старэц стагнаць.
— Што тут? — запытаў пан з карэты, спыніўшыся.
— Паночэк! ён з голаду стаў відзючым, — сказаў Казюк у ватказ пану і раздумаўшы зараз, што выпаліў вялікае глупство, ён усьміхнуўся.
Пан вылез з карэты і падыйшоў да «відзючага сьляпога».
— Ды з яго, лайдака, яшчэ і гарэлкай нясе, як с падлы! — закрычаў разгневаны пан і пачаў сьвяньціць старца пугай. Як усхопіцца старэц, як панясецца ён ад пана, — і с сабакамі не дагнаць. Казюк схаваўся за пень і дрыжаў ад страху.
— А лайдакі! пся-маць ваша, — крычаў пан, ганяючыся з пугай за старцэм.