Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Як толькі карэта ад’ехалася, прад Казюком, як с пад зямлі, вырасла грозная хвігура старца.

— Ах, ты шчанë! дык ты уздумаў жарты строіць з мяне?! — заскрыгітаў зубамі старэц і — трах хлопчыка па твару. Нешчаснае дзіця звалілася з ног. Разьюшэны жабрак стаў біць яго нагамі без усякай увагі. Хлопчык абліваўся слязьмі і кроўю, крычаў нема, прасіў ратунку, але ніхто ня чуў яго крыку.

— Сьціхні, паганец! А задумаеш уцекаць, дык — вот! — і перад хлопчыкам бліснуў нож, каторага ён яшчэ не бачыў у старца. Спуджэны, зьбіты, стаяў хлопчык амярцьвелы, пазіраючы поўнымі страху вачыма на разбойніка-старца. Ён навет не плакаў, толькі ўздыхаў і ўсхліпываў.

— Вядзі мяне! — грозна сказаў старэц і сунуў свою лапу у Казюкову ручку.

— Ды глядзі — маўчок! — дабавіў старэц.

Чуючы сваю ручку у руцэ гэтага зьвера, Казюк тросься ўсім целам, усхліпываючы час ад часу. На захадзі сонца зайшлі яны ў сялібу да гаспадара на ноч.

— Ня снуйцеся ў ноччы каля будынку, — сказаў гаспадар вядучы іх у пуню і паказаў на стрэльбу: не так даўно я падстрэліў аднаго, каторы пад відам старца начаваў у мяне і дабіваўся да стайні. — Гаспадыня зьвярнула увагу на змучэнага хлопчыка, прысела перад ім на цыпачкі, паўгледалася і заплакала: у яе недаўна памёр сынок такога-ж ўзросту, і яна, як часта