Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Дарогай, на другі дзень, старэц стаў вучыць Казюка сьпеваць песьні і прэдстаўляць розные жабрацкіе штукі. Хлопчык тоненькім галаском цягнуў за старцэм:

«Ў Мосары, касьцёл мурваны,
Ўсе ў ім вокны пабеляны
Там сьвят Юры бічэм трасець —
Чорта збароў ён і б'ець.
Ох, як яму баліць!»

Гэтые песьні складаў сам жабрак з мешаніны розных слоў. Не такіе песьні былі у нябошчыка старца, ад катораго Казюк навучыўся сьпеваць. У новых песьнях старца почувалася нейкая злосьць і хвальш, але Казюк ня сьмеў сказаць гэтага і пакорна цягнуў за старцам, каторы выў, як воўк.

Людзі не надта былі прыхільны да гэтага старца і глядзелі на яго адны са страхам, другіе з недаверкай, а ў цэлым усе яго не любілі. І ўсім здавалася, што пад жабрацкімі лахманамі туляецца душа злодзея. Пры добрым здарэньні старэц не ганьбіўся нічым, што блізка лежала каля яго рук. Украўшы, ён неколькі вёрст пёр так, што малы хлопчык падбегаў, каб не адстаць ад яго. Любіў гэты старэц і выпіць, і ў яго часта дзе-небудзь у рызманох боўтала пляшка з гарэлкай. Выпіўшы, старэц станавіўся зьвяром і зьдзекаваўся з малога хлопчыка, катораму ледзьве было шэсьць гадкоў; ён неяк ня мог забыць, як падвёў