Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

яго малы Казюк. Старэц меў страшэнную ўласьць над гэтым нешчасным дзіцём, каторае пакорна шло усюды за сваім катам і ня мела сілы кінуць яго. Так пташка кружыцца каля зьмяі, ня могучы адляцецца ад яе, і знаходзіць сьмерць у яе пасьці.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Гэта была лесная рэчка, заваленая карчамі і вываротамі, з мелкім, гразкім дном. Старэц разлёгся на мяккім мху і заснуў, а Казюк сядзеў. У лесі было ціха. Высокіе панурые елкі маркотна шумеі калматымі лапамі, і шумелі так ціха, што чуць-чуць можна было разслухаць іх смутны шэпат. У неколькіх кроках стаяла асіна, шырока раскінуўшы сваю круглую верхавіну над невялікімі елкамі і хвоямі і, стыкаючы лісьця з лісьцямі бярозы, што-сь-то шэптала, ды так жаласна, што дрыгаценьне лістоў, с каторага складаўся гэты сумны шэпат, залетала ў самае сэрцэ адзінокага дзіцяці і там знаходзіла адгалос. Аб чым же шэпацелі лісьця? Што казалі яны? Іх паволі калыхаў летні ветрык, і яны шумелі. Толькі малы хлопчык укладываў у гэты іх шэпат асобны змысл і чуў у ім байку аб сваім жыцьці. Ці-ж не праўда? Гэта аб ім шэпацелі лісточкі, аб яго маленькім нерадасным жыцьці. Хлопчык доўга сядзеў і слухаў, маркотны і нерухомы, і ў яго думках бродзілі далекіе-далекіе неясные образы, але хлопчык і сам ня ведаў ці ён іх запраўды бачыў, і перажыў, ці толькі бачыў іх у сьне. Прабег сьмялей