Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

І яны йшлі.

Йшлі яны у будны дзень, йшлі у сьвята, йшлі летам, йшлі зімой, як згнаньнікі, як праклятые, каторых гоніць іх уласнае сумленьне. Прывычнаму да хады старцу гэто было нічога, а малы хлопчык ой, як чуў боль і ціжар падарожнага жыцьця.

Ўжо канчалася лета, і ўсё па трошкі пачынала ўміраць; поле пусьцела. То там, то сям на дрэвах прыкідываліся жоўтые лісьця. Надходзіў Спас. У мястэчку Н… на Спаса вялікі хвэст, і туды загадзьдзя схадзіліся і зьежджаліся людзі. Па дарозі ад вёскі да вёскі йшоў і старэц з Казюком, каб пасьпець на хвэст. Па дарозі яны затрымовываліся, каб пажабраваць, і торбы іх паўнелі скарынкамі хлеба. У старца былі такіе мейсцы, дзе ён збываў свае лусты або выменіваў на лепшые. А калі ні таго, ні другога зрабіць было нельга, то старэц проста выкідаў нажабраваные скібы і толькі стараўся гладка схаваць канцы, каб людзі не бачылі зьдзеку з божжага дару.

Мястэчко Н… ужо было паўнютка народу, як страрэц с хлопцам прыйшлі туды, і лепшые жабрацкіе пазыцыі каля Божага дому ўжо былі пазайманы жабракамі. Божэ, колькі тут было ўселякіх старцоў! Здавалася, што яны сыйшліся сюды са ўсяго сьвету. Тут былі сьляпые, глухіе, бязрукіе, бязногіе; дзеці, кабеты, мужчыны старые і маладые, і кожны стараўся, як можна ярчэй і цікавей выставіць на паказ свае раныі