Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

шы пляшку, жабрак паставіў руку на калена, адкінуў трохі галаву ў гору і усунуў у рот канец бутэлькі. Старэц цягнуў доўга; крыху адпачыўшы, ён яшчэ раз прыткнуў пляшку, і закусываць стаў тагды, як у бытэльцы асталося палавіна гарэлкі.

— На, і ты пацягні раз, — сказаў старэц да Казюка: ты сягоньня добра сьпеваў. Казюк палыкнуў раз і папярхнуўся; старэц толькі рукой махнуў: — Сапляк ты яшчэ! — сказаў ён.

Не гарэлка і не каўбаса настроілі старца на вясёлы лад: усякі раз, як яго рука прытыкалася да аднаго мейсца яго лахманоў, старэц чуў прыліў радасьці. У канцы ён ня выцярпеў і дастаў з лахманоў дужы вузел.

— Памацай, што тут! — сказаў старэц Казюку, даючы яму ў рукі вузел.

— Грошы!

— А ты думаў, сапляк ты, што калі жабрак, дык і бедны? А ведаеш ты, што такое тысяча?… Я убогі! ха-ха-ха! — рагатаў старэц:

Яшче трохі пахаджу с табой, дармаедам, а потым пакажу, які я убогі. Куплю зямлю, пабудуюся, гаспадарку завяду; у брычцы езьдзіць буду! Ажанюся, і жонка мне будзе ногі мыць і тую ваду піць. Вось у гэтай торбі ўсё ёсць: і карова, і коні, і жонка. Можна купіць сто такіх дармаедаў, як ты!…

Доўга ён яшчэ хваліўся і ўпіваўся сваімі славамі, каторые гулі музыкай для яго; сьціскаў