Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

кулакі, гразіў некаму і скрыгітаў зубамі. Потым, прывязаўшы аборкай вузел да шыі, лёг спаць і зараз захрапеў. Хлопчык, скарцаваўшыся ў сваіх лахманах, лёг пад густую елку і так сама заснуў, змучэны шумам гэтага дня. І ў гэту ноч яму прысьніўся прасторны сьветлы дом, сад і тая добрая мама, каторую ён усё часьцей і часьцей успамінаў у сваіх думках. Яна клікала яго да сябе, а сама адхадзілася і расплывалася ў тумані. Хлопчык бег да яе, але ніяк ня мог дайсьці.

З усходам сонца хлопчык прачхнуўся. Раніца была сьвежая, і хлопчык пачуў холад. Заснуць ён ня мог, лежаў і думаў пра сон, і ціхая усьмешка блукала на яго губах, як ён думаў пра маму. Потым хлопчык падняўся, стаў варушыцца, каб трошкі сагрэцца. У гаю было ціха. Угледзіўшы на дрэві вавёрку, хлопчык захацеў злавіць яе і палез за ею на елку. Ня ўзлез ён яшчэ і да палавіны, як спрытны і вёрткі зьвярок перабег на другое дрэва, і Казюк убачыў, што вавёркі яму не злавіць. Узлезшы яшчэ вышэй, хлопчык стаў разгледацца. Вакруг было ціха, толькі дзятлік мерна стукаў носам, седзючы на суку. З елкі Казюк убачыў мястэчка. Там ужо пачынаўся рух, а па дарогах йшлі і ехалі людзі. Вось са стараны мястэчка хлопчык убачыў чэлавека ехаўшаго конна. Чэлавек гэты гнаў каня на папас. Уехаўшы ў гай, ен зьвярнуў з дарогі, злез з каня і павеў яго ў руках якраз каля таго мейсца, дзе старец спаў. С пад сірмягі