Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

старца тарчаў вузялок з грашмі. Згледзіўшы гэта, незнаёмы спыніўся, спыніўся, — яго ўзяла вялікая пакуса атняць гэты вузялок. Падумаўшы хвілю, ён, трывожна азіраючыся і прыслуховываючыся, ціханька падкраўся да старца, дастаў ножык і перарэзаў аборку, на которай быў прывязан вузел. Казюк хацеў закрычаць, але голас у яго адняўся. Старэц падняў галаву, але ўжо было позна: незнаёмы ужо быў на кані. Жабрак адразу скеміў, што яго абакралі. З дзікім крыкам пусьціўся ён бегчы за канём, але той зараз же схаваўся з віду. У вялікім страху злез Казюк з дрэва. Старэц паваліўся на зямлю і стаў выць, як дзікі зьвер, і рваць на сабе валасы, грызьці зямлю і біць яе кулакамі. Бедны хлопчык ня ведаў, што рабіць і дрыжаў ад страху.

— Казюк! дзе ты, падлюга? — зароў старэц.

Усхапіўшыся як шалёны, жабрак рынуўся да хлопчыка. Казюк увесь замёр і пакорна стаяў. С перакрыўленным ад злосьці тварам, без шапкі, з вісячымі пасмамі мокрых ад поту валасоў, старэц грозна і страшна, як сама сьмерць, наступаў на хлопчыка. Нічога не гаворучы, убогі ўзяў яго за каўнер і павалок у глыб гая. Жалезная рука старца крэпка трымала нешчаснае дзіця, каторае анямела ад страху і згубіла голас. Толькі смяртэльны страх адбіваўся на яго бледным худзенькім твары. Наступіўшы на мокры грыб, старэц пасьлізнуўся і паваліўся. Рука яго разшчамілася і выпусьціла хлопчыка. Пачуўшы