Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Банкет.

I.

Радасны і вясёлы, пад’ежджаў Пятрусь у сваё сяло, каторага ён не бачыў ад самых Каляд. Вырваўшыся з душнага горада, дзе за дамамі не ўбачыш ні далёкага лесу, ні раздольля шырокіх палёў, і апынуўшыся сярод знаёмых узгоркаў і хвойнякоў, Пятрусь пачуўся вольна і лёгка. Яго так і цягнула ў гэтые кусты на беразі рэчкі, на зялёны шырокі луг, бо тут кожны куст, кожнае дрэва і грудок былі яго добрымі старымі знаёмымі.

Едучы, ён закідаў пытаньнямі іх парабка Андрэя, як і што дома. У гэтых пытаньнях адбіваўся мужычы дух, крэпка зросшыйся з зямлёй, з родным сялом.

Вот і сяло, вот і іх хата. Бацька даўно ўжо тупаў па дварэ, не раз паглядаючы на дарогу. Ён сам адчыніў вароты і выйшоў за браму на