Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

што-нібудзь хлусіць. Дзяк быў вядомы ў сяле тым, што раз, прабіраючы мужыкоў, што ніхто з іх ня ўмее гаварыць пацеры, узяўся сам паказаць, як трэба гаварыць пацеры і зьбіўся а ўсе паднялі яго на сьмех, бо дзяк часта любіў умешывацца не ў сваё. А аба ўсіх разам можна было сказаць, што гэта ўсё былі людзі, каторые ад доўгай сваей практыкі прывыклі пры спатканьні с чэлавекам перш паглядзець на яго рукі і кішэні, а потым ужо пазіраць яму ў вочы.

С пачатку гаворка не так-то клеілася. Пісар дыміў папіросай і, трымаючы яе ў зубох, гаварыў з фэльчэрам, як з самым вучоным тут. Дзяк разсказываў старшыне і сядзельцу, як ён у моладасьці быў у архірэйскім хору і дзёр баса.

Тагды толькі госьці ажывіліся, як гаспадар і гаспадыня пасадзілі іх за стол, загружэны закускамі і выпіўкай. А як чарка зрабіла колькі кругоў, то гаворка так палілася, што некаму было і слухаць. Сядзелец пачаў расказываць як ён у хвоі знайшоў гняздо куніц і голай рукой выцягнуў з дупла цэлых шэсьць штук. А што гэта была праўда, то ён паднес да самага носа старшыны руку, на которай яшчэ і цяпер быў знак, як укусіла яго куніца.

Цяпер толькі госьці заўважылі Пятруся і зірнулі на яго вокам ласкі.

— Дзякуй Богу перайшоў у чацьверты клас, — гаварыў бацька. — Ня мне будзе раўня. Даўней не так спрытна вучылі як цяпер, хоць пападаліся і