добрые дарэктары. Я вот памятаю, як сам хадзіў вучыцца. Бывала калі залепіць табе гэты самы дарэктар па патыліцы, скарэй плюшч вочы, каб не павыскаківалі за лба; а ўсё-ж такі вучні не так-то добра зналі, хоць па зім пяць вучыліся. А цяпер, бачыш, і ня б,юць, а вучацца, —
— А ты думаеш гэта лепш, што ня б,юць? — спытаў дзяк. — Калі, бывала, давалі лупцоўку, то і людзі былі. А цяпер што? Глядзіш, чуць відзен ад зямлі, а ўжо нос задзірае, ніякаго поважэньня к старшым А ў школах што вычвараюць? Забастоўкі робяць. Вот бы гэтакага забастоўшчыка разлажыць на столак, ды закасаць кашулю, ды ўсыпаць і бунт бы увесь прайшоў. От узяць бы к прымеру хоць мяне: білі і ў людзі вывелі. —
— Які ты ў чорта людзі? — спытаў яго пісар: — ты — чвэрць чэлавека. —
Усе зарагаталі.
— Ну, а ты, цэлы чэлавек! А вот давай паспорым: «Жэзл во образ тайны прыемлецца, прозябеніем бо предразсуждает свяшчэнніка…»
Што гэта азначае? —
— Жэзл — гэта палка, — пачаў тлумачыць пісар і спыніўся.
— Гэта і дурэнь ведае, што жэзл-палка, але далей што? — наседаў дзяк на пісара.
Сядзеўшые тут селяне прыслуховываліся да споркі і пыталіся адзін другога, якую гэта задачу загадаў дзяк, што і пісар не разгадае.