— Лайдаство ідзе ад гэтай навукі! — стукнуў вураднік кулаком па стале: — Ось дай ты мужыкам навуку, і жыць на сьвеце нельга будзе. С чаго пашлі гэтые забастоўкі? дземократы? Усё ад навукі!
Тут вураднік разсказаў, як у сяло прыйшоў забастоўшчык. метр нима
— Хто ты? — пытаюць яго.
— Дземократ. —
— А! ты — канакрад?! Вяжы яго, вужа! — і вураднік, сказаўшы гэта, адзін зарагатаў на ўсю хату. Ён ужо быў п,яны ужо быў п,яны і пачаў прыставаць да маладзіц.
Слухаючы гэта, гаспадар сядзеў як на йголках: спарчацца было ня гожа: як ні як, а гэта былі яго госьці, і маўчаць так сама не выпадала, бо ён сам мужык, а вот вучыць свайго сына. І ён пускаў між вушэй п,яные гутаркі дзікіх людзей, каторые лічылі сябе інтэлігентамі.
Горш за ўсіх тут чуўся Пятрусь.
Яму даўно ўжо хацелася кінуць гэту кумпанію, ды ён не хацеў сароміць бацькі і мусіў сядзець сярод гэтых чужых і нямілых яму людзей.
А госьці пілі, елі і п,янелі, і іх языкі, як сарваўшыеся с прывязі сабакі пачалі малоць усякіе глупствы. А як вураднік пачаў выкідаць свае штукі, хлопец не стрымаўся і адвярнуўшыся да маткі ў паўголаса сказаў:
— Каб паноў-гасьцей пасадзіць у клетку ды