Гэта старонка не была вычытаная
— Калі ты іх наклікаў, то сядзі з імі, а я з такімі сядзець ня буду! —
∗
∗ ∗ |
Госьці разыйшліся. Позна ўжо знайшоў бацька Пятруся ў гумне.
— Сынок! ты на мяне ня гневайся. Я і сам каюся, што наклікаў гэту псярню. Але ня мог-жа я пахваліць цябе за тое, што ты ім сказаў. Праўда на тваей старане, і яны заўтра будуць сароміцца самі сябе.
І сын з бацькам у згодзе пайшлі ў хату.
Толькі-ж у Пятруся глыбока-глыбока запала ў душу гэта крыўда, і ён ніколі ня мог успомніць пра гэты выпадак без таго, каб сэрца яго ня сьціснулося тупой больлю.