Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

Аб чым шэпацелі лісьця.

Зараз-жа за глухім мястэчкам Н…, на крутых пакатых двух пагорках, раскінуўся густы, захаваўшыйся ад даўных часаў гай. Шырокая бітая дарога праходзіць праз самую гушчару гэтага гая. Гай не так вялікі, як густы і пануры, а высокіе кашлатые яліны, шмат выдаючыся над другімі дрэвамі, яшчэ больш дадавалі цемрадзі і непрытульнасьці старому гаю. Ціхі то быў гай і нелюдзімы, і не на добрым ён шчоці быў у людзей. Дзеці баяліся хадзіць туды гуляць; а каму здарывалася ісьці праз гай позна вечэрам, той надбаўляў кроку, шоў борзда і стараўся не азірацца ні назад, ні па баках, бо нядобрые слыхі хадзілі пра гай, і много было такіх, каторые сваімі вушамі чулі тут дзіцячы плач і прычытаньне:

«Чамуж ты, маманька, ня йдзеш да мяне?»