Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

І яшче гаварылі — калі верыць людзям, што тут часта спатыкаўся высокі страшны чэлавек, каторы нічога не гаварыў, ні на каго ні глядзеў, а хадзіў, як непрытомны, і чагось-то шукаў і рваў на сабе валасы.

Так гаварылі людзі.


∗     ∗

Іх часта можна было відзець у нашых кутох — старога жабрака, абвешанага торбамі, і маленькага павадыра — хлопчыка. Мерна йшлі яны, рука ў руку, два прэдстаўнікі двух канцоў чэловечага веку, па селах і мястэчках. Захадзілі яны і ў гарады. Усё абліччэ хлопчыка кожнаму нейк кідалася ў вочы. Навет убогая жабрацкая опратка не магла закрыць яго прыстойнасць. Што гэта быў за хлопчык, сказаць трудна; ён і сам ня ведаў, хто ён і хто яго бацькі. Ды і ніхто пра гэта не знаў. А зьявіўся ён у нашых кутох ужо двухгоднім хлопчыкам, і зьявіўся нейк раптам у старцаў, мужа і жонкі, каторые жылі ў вадным з нашых мястэчак. Некаторые, праўда, дагадываліся, што хлопчык гэты украдзены. Другіе казалі, што яго падкінулі. Але напэўна ніхто добра ня ведаў нічога. Адно толькі можна было сказаць пра хлопчыка: зваўся ён Казюком.

Падросшы трохі, Казюк апынуўся у старога дзеда, у каторага ён і быў павадыром. Старэц палюбіў мальца. Дзіўна тут было тое, што ста-