Старонка:Агні (1930).pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

РЫТМЫ

Медзьдзю чаканьцеся, струны,
Стальлю палайце, радкі…
Ў новыя вольныя тропы
Нас выпраўляюць вякі.
Ў гэты расквечаны час мы
Будзем і жыць і любіць, —
Дзён кучаравыя пасмы
Будзем па-новаму віць.
Пошчакам гучна-ўладарным
Чуеце гімн перамог
І на заводзе гарбарным,
І на колгасных палёх…
Жвава, суладжана, спрытна
Сёньня мы ўсе, як адзін,
Творым цудоўныя рытмы —
Рэха аўсоў і машын.
Дні заранічныя нашы!..
Згода —
І ў будучым — бой…
Многа яшчэ ў патранташах
Нескарыстаных абойм.
Болей запалімся ў гарце,
Стрэнем запалены час, —
Сёньня мы ўсе і на варце
І за работаю ўраз.
Музыку заўтрага слухай,
Слухай напружана, край, —
Можа прыйсьці завіруха,