У СЬВЕТЛУЮ ДАЛЕЧ
Тахтам напорным Дні нашы звоняць… Чую акорды Новых сымфоній. Дні нашы пеняць Новыя гімны, — Нашы Шопэны Ў гуле машынным. Новым настроем Песьні працяты… Гуд Асінстрою — Нашы сонаты. Чуеце ў высях Гоманы сталі, — Сьцежкі ўзьвіліся Ў сьветлую далеч.
Жнівень 1927.