Так проста, жорстка і сталёва,
Чыясьці моцная рука
Ударыла…
І труцяць словы:
„Няма Труса“…
І вось — Алеся сірацее,
На быльнягу сьлязьмі раса…
Далёка гусі адляцелі —
Няма Труса…
Так проста, жорстка і сталёва…
Увосень — падае краса…
І труцяць сэрца злыя словы:
„Няма Труса“…