АРГЕНТЫНСКАМУ СЯБРУ
Сябра мой!..
Над намі ходзіць месяц,
А у вас, напэўна, ясны дзень…
Ты ў далёкім Буэнос-Айрэсе
Па шумлівых вуліцах ідзеш
А другіх — інакшыя пуціны,
Ты-ж такі бядак, як і раней…
Аргентына — добрая краіна,
Калі ёсьць даляры ў портмонэ.
Чысьдіў боты з вечару да ранку,
А цяпер блукаеш па рагу…
На нагу наступяць —
скажаш: „Санк ю“
У кішэню злазіш —
„Вэры гуд“.
І цяпер ты хочаш абнадзейваць, —
Вось Бразілія —
мдругая старана…
Сябра мой!..
І ў Рыо-дэ-Жанэйро
Той-жа самы доляр ля старна.
Сябра мой!..
Ты, пэўна, многа вынес,
І ў лісьце ты пішаш да мяне:
„Аргентына — добрая краіна,
Калі ёсьць даляры ў портмонэ!“
|