Гэта старонка не была вычытаная
Можна жыць у дзень адным какосам,
З пляшкай віскі — весялей табе…
Пішаш — хочаш паступіць матросам
На якісь бразільскі карабель.
Паблукай салонымі марамі,
Паглядзі тумлівыя парты, —
Ці ня ўбачыш новай, пекнай рані
На Усходзе пробліск залаты?
Прыдзе час… Пад чырваньню штандарта
Зараве асіплы паравік, —
І ты крыкнеш, стаючы на варце:
„Гэй, лёнг лів уоркерc рэпюблік“.
Сябра мой…
У вас адны пуціны, —
Бо на сходнях будучага дня
Аргентына — добрая краіна,
Кал серп і молат ёй радня.
- УВАГА. У вершы ўжыты некаторыя ангельскія выразы; „Санк ю“ — „Thank Uou“ — „Дзякую вам“. „Воры гуд“ — „Very good“ — „Вельмі добра“. «Лёнг лін уоркерс рэпюблік“— „Long libe Workers respublik“— „Няхай жыве рабочая рэспубліка“.
Студзень 1929
|}