Вечар… ў горадзе вечер… Сьнягі пасінелі…
І дрыжыць тэлефонная сець…
Толькі крокі па цёмных, шырокіх панэлях
І ўначы не пакінуць гручэць.
Маладзік у нябёсах блукае бязьмежных,
А на вуліцах — ноч… мітульга…
І ля бліжняй да нас трансформатарнай вежы
Электрычных праменьняў дуга.
Зьнекуль чуюцца гукі фабрычнае песьні,
Недзе дыша магутны мотор…
Вечар… У горадзе вечар… Над горадам месяц,
А за горадам сьнежны прастор.