На вуліцах — мароз і маладзік І рэдкі стук рамізьніцкіх фурманак… Абсыпаны сьнягамі паштавік Ўзыходзіць ціха на суседні ганак…
Я да вакна ў задумнасьці прынік — Вакно маё вузорамі заслана… На вуліцах — мароз і маладзік І рэдкі стук рамізьніцкіх фурманак.