Даверлівы — зусім ня скептык — Ўсяму я веру, ўсё цаню… Як толькі ноч накіне кепку, Лаўлю і шум, і цішыню…
Мне ўсё тут люба… Ўсё знаёма — Будынку даўняга фасад… Ў забытым садзе — патаёма Так хітра сплеценых прысад…
Завулкаў ціш і вуліц шумы, Недатыкальнай сіні гладзь, У гэты дом, і сіні нумар На ім: „16/45“