НА РАГУ…
На рагу мы стрэліся з табою У ліпнёвы поўдзень… Быў прыпар… І скрыпеў, і плакаў пад нагою Зломлены драўляны тротуар.
Праскакала траская пралётка… Ты прайшла, адвёўшы ў бок пагляд… А ці помніш — восені салодкасьць… Нашу стрэчу… Шум нямых прысад?
1929