Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Рэформы ў аграрнай галіне, каторыя застасуе ў сябе дзяржава будучыні, вывядуць сялянства на шырокі шлях усебаковага поступу. Толькі тады зьнікне тая вялікая розьніца паміж „культурным“ горадам і „някультурнаю“ вёскаю, каторая наглядаецца цяпер. Земляроб ператворыцца з мужыка у поўнапраўнага і культурнага працаўніка зямлі, каторы разам з іншымі слаямі грамадзянства будзе карыстацца з усіх дароў прыроды і тэхнічных удасканаленьняў…