быць такім, каб пасьля яго падзелу паміж удзельнікамі коопэратыву, ён уяўляў для іх пэўную гаспадарчую вартасьць, з-за якой быў-бы сэнс трымацца коопэратыўнага абяднаньня.
Узяўшы ўсё гэта пад увагу, немагчыма раз назаўсёды ўсталіць гэтыя нормы, бо яны павінны мяняцца ў залежнасьці ад розных абставінаў.
Трэба заўважыць аднак, што ўстанаўленьне працэнту адкладу ў грамадзкі капітал мае йшчэ аграмаднае выхаваўча-грамадзкае значэньне і таму на яго мусіць быць зьвернена асаблівая ўвага дзяржаўных ворганаў.
Пры пляновым і масавым коопэраваньні вёскі мы напаткаем значныя труднасьці наўперад з боку вясковай беднаты, каторая будзе адставаць у коопэратыўным будаўніцве і таму на яе прыйдзецца зьвярнуць асаблівую ўвагу. У капіталістычных дзяржавах да сёньняшняга дня наглядаецца слабая зацікаўленасьць да коопэрацыі з боку бяднейшай часткі сялянства, якое ня верыць, што пры дапамозе аднэй толькі коопэрацыі магчыма наагул палепшыць сваё матар‘яльнае палажэньне. Фактычна, толькі замажнейшая частка насельніцтва мае гаспадарчае вырахаваньне для ўваходу ў коопэратывы; беднаце-ж, у аграмаднай большасьці выпадкаў, коопэрацыя нічым дапамагчы ня можа.
Для карлаватых гаспадарак, ня маючых жывога і мёртвага інвэнтара і пры іншых ад‘ёмных бакох сучаснага стану рэчаў — ніякая коопэрацыя цуду ня зробіць, бо тут патрэбна перад усім радыкальная перабудова ўся-