Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

го ўкладу гаспадарчага жыцьця і толькі пасьля гэтага магчыма прыступіць да ўдачнага коопэратыўнага будаўніцтва.

Часта аднак пры спрыяючых нават для коопэрацыі палітычных і грамадзкіх абставінах можна спаткацца з адставаньнем беднаты ў справе коопэратыўнага будаўніцтва, што, напрыклад, наглядалася ў Саветах, і з чым там вялася барацьба.

Паводле статыстычных дадзеных савецкага коопэратара Цэлларіуса, відаць, што па ўсяму СССР бедната ў коопэратыўным будаўніцтве апынулася на апошнім месцы, а на першым месцы стаяць гаспадаркі больш замажнейшых сялян. Гэткае зьявішча бачым ва ўсіх галінах савецкай гаспадаркі Савецкіх рэспублік, з чым мусіў згадзіцца і сам Цэлларіус, каторы кажа, што лепей коопэруюцца больш заможныя групы; сярод коопэраваных гаспадарак яны прадстаўлены лепей ад усіх іншых сялянскіх гаспадарак… Асабліва вялікі ўдзел заможных групаў у некаторых відах спэцыяльнай коопэрацыі“ (Цэлларіус: „Как партия осуществляет кооперативный план Ленина“, бач. 36). Гэта мае і для нас першараднае значэньне, бо і мы таксама спаткаемся з гэтым на практыцы.

Калі-б наагул немагчыма было спыніць адставаньня бедняцкай гаспадаркі ў коопэраваньні, то ў канцы гэта прывяло-б да рэзультатаў адваротных тым, каторыя мы маем прыступаючы да рэканструкцыі сельскай гаспадаркі на арцельна-коопэратыўных падставах. Можа вытварыцца моцная кляса вясковых багацеяў, каторыя ў пэўны мамэнт будуць устрымліваць соцыяльна-эканамічны