рыстана па коопэратыўнай лініі. — Выдача пазычак на пасеў павінна быць узалежнена ад уступу атрымліваючага ў адпаведны коопэратыў. — Словам, органы ўлады, якія бароняць інтарэсы беднаты, пры усякім надараючымся выпадку павінны імкнуцца да скоопэраваньня бядняцкіх гаспадарак.
У гэтай справе патрэбна згоднасьць органаў дзяржаўнай улады, дзеючых па згары распрацаванаму пляну, бо натугі самых коопэратыўных арганізацыяў, якімі-б энэргічнымі яны ня былі — акажуцца недастатачнымі.
Агулам узята, дзяржаўная ўлада павінна імкнуцца да таго, каб стварыць на вёсцы такія соцыяльна-эканамічныя ўмовы, пры каторых зьліквідавалася б розьніца ў гаспадарчым палажэньні працоўных элемэнтаў сялянства. Што датычыць элемэнту паразытаў, упарта непрызнаючых арганізацыйнай і працоўнай дысцыпліны, дык адносна іх павінны быць распрацаваны адпаведныя меры маючыя на ўвазе, што гэткі, па сутнасьці сваёй анты-грамадзкі, элемэнт зьяўляецца найвялікшаю перашкодаю да ўсебаковага поступу.