Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

4. Падаткі і коопэратыўныя манаполіі.

Грамадзкая і дзяржаўная дапамога для коопэрацыі павінна выяўляцца ня толькі у беспасярэдным фінансаваньні, але і ў плямовай, спрыяючай да коопэрацыі, падаткавай палітыцы.

Падаткі, побач з іншымі мерапрыемствамі, павінны ператварыцца ў адзін з наймацнейшых сродкаў для правядзеньня коопэратыўных пачаткаў у аграрнай галіне. Няма патрэбы уходзіць на гэтым мейсцы ва ўсе дробязі — для нашых мэтаў даволі будзе абмежавацца некаторымі ўвагамі агульнага характару, датасоўваючыся да калькіх прыкладаў з гэтай галіны.

Наўперад у мэтах пашырэньня гаспадарчага поступу коопэратыўна-арцельных формаў аб‘яднаньня трэба застасаваць дзьве падаткавыя стаўкі — адна для скоопэраваных падаткавых аб‘ектаў, другая — для нескоопэраваных; пры гэтым зьмяншэньне першай павінна пацягнуць за сабою адпаведнае павялічэньне падатку для другіх, з такім абрахункам, каб агульная сума падатку, які належыць скарбу, ня зьменшылася.

Зразумела, што масавае пашырэньне коопэратыўных формаў аб‘яднаньне пацягнула-б за сабою агульнае зьмяшэньне падаткавых сумаў. Аднак-жа гэтага баяцца ня прыходзіцца, бо шырокае распаўсюджаньне