лектывы павінны прадукаваць тавары i прадукты сельскай гаспадаркі і дзеля таго яны мусяць мець пяршынство і перавагу ў параўнаньні з прыватнаю гаспадаркаю з першых жа дзён, калі дзяржава прыступіць да пляновай акцыі коопэраваньня вёскі.
У працэсе коопэраваньня паасобных галін сельскай гаспадаркі можна было-б пачаць уводзіць манаполь, напрыклад, з малочнай гаспадаркі. У гэтым выпадку было-б застасаваць „паступовае паглыбленьне“ манаполю: пачаць яго з прадажы, напрыклад, масла, пакінуўшы ў вольным абароце ўсе іншыя малочныя прадукты, а потым паступова пашырыць коопэратыўны манаполь і на іх. Гэтакая паступовасьць не дапусьціла б да забурэньня на рынку, а акрамя таго аблягчыла б заданьне самой коопэрацыі, каторай было-б не ўмагату адразу ахапіць усю малочную гаспадарку ў яе суцэльнасьці.
Трэба памятаць, што падобнымі мерапрыемствамі ў сельскай гаспадарцы ўводзіцца радыкальны, гістарычна канешны пераварот. Зразумела, што гэтакі пераварот павінен кіравацца і праводзіцца людзьмі, каторыя мусяць добра запазнацца з тою вялікаю справаю, за якую яны бяруцца. Калі-б такіх людзей у адпаведнай колькасьці не аказалася, дык трэба было-б з гэтаю справаю ўстрымацца аж да часу, пакуль перашкоды ня былі-б пераможаны.
Гэткім-жа парадкам — у залежнасьці ад мясцовых варункаў і агульнага стану сельскай гаспадаркі — увядзеньне манаполіяў павінна пашырацца паступова і на ўсе іншыя галіны сельскай гаспадаркі, як напр.