Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

5. Коопэратыўная культура.

Для правядзеньня ў жыцьцё рэканструкцыі сельскай гаспадаркі на коопэратыўных падставах патрэбны аграмадны запас кваліфікаваных працаўнікоў, пры адпаведнай ступені коопэратыўнай сьведамасьці грамадзянства. Адных добрых плянаў, нават найлепш пабудаваных, у гэтакай складнай справе яшчэ мала.

Перадусім будзе патрэбны вялікі запас добра падгатаваных арганізатараў коопэрацыі, якія маглі б кіраваць цэлымі скоопэраванымі раёнамі, мець у сабе творчую ініцыятыву, а да таго маглі-б яе зрэалізаваць на практыцы. Кадры падобных спэцыялістаў мусяць быць прыгатаваны тэорэтычна і абазнаны з практыкаю.

Далей, патрэбна цэлая армія выканаўчых коопэратыўных сілаў, як коопэратыўныя інструктары, бухгальтэры і г. д., розныя тэхнічныя фахаўцы з паасобных галін сельскай гаспадаркі: іхным заданьнем будзе абслугоўваньне коопэратыўных аб‘яднаньняў.

Сарганізаваньне гэтакай арміі коопэратараў і тэхнічных працаўнікоў будзе вымагаць часу і матарыяльных сродкаў: школы, курсы, выстаўкі, — калі коопэрацыя мае выканаць такую паважную конструктыўную роль, яна павінна стацца прадметам самастойнага навучаньня ў асобных школах, а ня быць