Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

нейкім малазначным дадаткам да навучальных плянаў, як гэта наглядаецца цяпер.

Гэтак, напрыклад, у Нямеччыне навучаньне коопэратыўнай тэорыі праводзіцца[1] пры дапамозе коопэратыўных сэмінараў, арганізаваных пры некаторых юрыдычных і эканамічных факультэтах, або ўвядзеньнем коопэрацыі ў праграму вышэйшых школаў, як асобнага прадмету навучаньня.

З агульнай колькасьці 134 доктарскіх дыссэртацыяў аб соцыяльных арганізацыях, каторыя былі прачытаны у 1924 г. у вышэйшых школах Нямеччыны — 58 дысэртацый былі прысьвячаны коопэратыўнаму руху.

Даволі салідна было пастаноўлена навучаньне коопэрацыі і ў Украінскай Сельска-Гаспад. Акадэміі у Чэхаславаччыне. Там існаваў асобны коопэратыўны аддзел, як адзін з 3-х аддзелаў эканамічна-коопэратыўнага факультэту Акадэміі, дзе выкладаліся, акрамя агульных эканамічных дысцыплінаў, — тэорыя коопэрацыі, гісторыя коопэрацыі. спажывецкая крэдытовая і вытворчая коопэрацыя.

Чэскія коопэратары маюць добра сарганізаваную асобную Вышэйшую Коопэратыўную школу.

Бязумоўна, што нават такая пастаноўка справы як у Нямеччыне ці Чэхаславаччыне, задаволіць нас ня можа. Але сам факт навучаньня сьведчыць аб тым, што й сучасныя буржуазныя дзяржаны пачынаюць зьвяртаць увагу на коопэрацыю. Так вялікая рэформа, якая павінна быць праведзена

  1. да часу Гітлераўскага перавароту — рэд.