Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

ў аграрнай галіне, ня можа абыйсьціся бяз кадраў вышкаленых і інтэлігентных сілаў. Адсутнасьць гэтакіх сілаў вельмі адчуваецца ў Саветах, што, між іншым, значна прычыняецца да таго хаосу, які пануе там у галіне сельскай гаспадаркі. Вось што, напрыклад, казалі самі камуністы ў сваім воргане для партыйнага актыву:

„Тое, што мы маем цяпер у галіне арганізацыі такой падгатоўкі (г. зн. падгатоўкі арганізатараў і кіраўнікоў колектыўных гаспадарак — Ф. А.) — сьмешна мала: усяго толькі курсы на колькісот чалавек, у той час як у нас ёсьць больш 40.000 кіраўнікоў калектыўных гаспадарак, з каторых значная частка няграматных у літэральным і агранамічным сэнсе (а яны павінны быць кіраўнікамі буйнай колектыўнай гаспадаркі!). Пытаньне пра кадры калгаснага руху проста такі «вопіет“ і вымагае найхутчэйшага вырашэньня на практыцы“. („Большевик“ № 7 — 1929 г. бач. 95). Варта зазначыць, што пытаньне гэта „вопіет“ у Саветах і да сяньняшняга дня…

Акрамя тэорэтычнай і практычнай падгатоўкі працаўнікоў, асаблівая ўвага павінна быць зьвернена на коопэратыўна-грамадзкае ўзгадаваньне моладзі ў школах. Трэба паставіць сабе выразную мэту: пашырыць у масавым масштабе колектывістычную ідэолёгію. Выкананьне гэтакага заданьня выгадней усяго пачынаць з дзіцячага веку, больш успрыімчывага да ўсяго новага. Будучая школа, пабудаваная на працоўных падставах, павінна даць маладому пакаленьню ня толькі пэўны запас тэорэтычнай веды, але мусіць прышчапіць прафэсыянальныя навыкі, пашану