Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

дуюцца новыя пакаленьні, — падобным, як успомненыя, пытаньням ня будзе месца. Тады кожны чалавек, каторы нарушыць праўныя і грамадзкія нормы, будзе разглядацца як умыслова хворая істота.

Вельмі цяжкі той шлях, па катораму будзе прабівацца новая коопэратыўная культура, але, ня гледзючы на ўсё, яна запануе ў людзкой грамадзе, бо таго вымагаюць гістарычныя абставіны і само жыцьцё…