Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Уступ.

Што сучасны аграрны лад вымагае грунтоўнай перабудовы — аб гэтым ня можа быць ніякага сумлеву.

Пасьля сусьветнай вайны неабходнасьць гэтай перабудовы зразумелі амаль усе народы. Таму многія эўрапэйскія дзяржавы, ня лічучы ўжо Савецкі Саюз, амаль поўнасьцю зьліквідавалі ў сябе абшарніцтва, а калі дзе яно і асталося, то знаходзіцца ў стане кананьня. Парцэляцыя буйных абшараў, як-бы шырака яна ня была праведзена, не вырашае, аднак, усей, даволі складной аграрнай праблемы. Усё тое, што мы знаходзім у аграрных праграмах дэмакратычных партыяў, гэта значыць — парцэляцыя і надзяленьне зямлёю беззямельных і малазямельных, комасацыя, мэліорацыя і г. п. — усё гэта зьяўляецца нічым іншым, як толькі пачаткам вырашэньня зямельнага пытаньня, пастаўленага самым жыцьцём, тэхнічнаю перабудоваю зямельнага ладу, за катораю павінна йсьці глыбокая соцыяльна-эканамічная яго рэконструкцыя.

Сутнасьць гэтай апошняй палягае на вытварэньні ў улоньні вясковай гаспадаркі такіх соцыяльна-эканамічных суадносінаў, пры каторых павялічвалася б выдайнасьць людзкой працы і самой зямлі.

Гэткае пытаньне навет у сучасную ўжо хвіліну павінна лічыцца адным з найгалаў-