Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

1. Коопэрацыя і дзяржава.

Разглядаючы сучасны коопэратыўны рух, ня можна не заўважыць, што ў існуючых коопэратыўных хвормах не заўсёды можна знайсьці запраўдны коопэратыўны зьмест.

Калі мы цікавімся коопэрацыяй і залічаем яе да найгалаўнейшых спосабаў перабудовы сельскай гаспадаркі на больш рацыянальных падставах, то гэтым самым у коопэратыўныя хвормы мы хацелі-б уліць і такі зьмест, каторы адпавядаў-бы нашым рэконструкцыйным мэтам.

Побач з гэткім паглядам, закараніўся аднак і іншы падыход да коопэрацыі. Шмат хто хоча бачыць у коопэрацыі толькі сродак да падняцьця матэрыяльнага роўню скоопэраванай часткі насельніцтва — і толькі.

Пры існуючым стане рэчаў трудна казаць навет пра нейкі адзіны коопэратыўны ідэал. Сяньня кожная кляса грамадзянства вытварыла свае ўласныя, клясавыя коопэратыўныя арганізацыі, якія, маючы чыста эгоістычныя мэты, вядуць паміж сабою барацьбу. Гэтак, напрыклад, гарадзкі пролетарыят пабудаваў свой уласны тып коопэрацыі, галоўным чынам таварыствы спажывецкія. Дробна-буржуазная кляса таксама ахвотна гуртуецца каля гэтых аб‘еднаньняў, але ўжо далёка адыходзіць ад рочдэльскіх прынцыпаў і „орыентуецца“ на акцыйныя тавары-