слова. Аб гэтым сведчаць і яго творы, аб гэтым сведчыць і яго друг, Александр Сяргеевіч Пушкін, гаворачы пра Міцкевіча:
Он говорил о временах грядущих, |
Надзеі Міцкевіча здзейсніліся. Саюз Совецкіх Соцыялістычных рэспублік аб’еднаў у сваёй сям’і сотні нацыянальнасцей, стаўшы айчынай працоўных усяго свету. Да гэтай сям’і год таму назад была далучана Заходняя Беларусь, радзіма Адама Міцкевіча. У гэтую сям’ю не так даўно, як роўная паміж роўных, увайшла Літва, апетая геніем Міцкевіча.
Волю і роўнасць гэтым землям прынес совецкі народ і гераічная Чырвоная Армія.
Новую і нечуваную славу стварыў народам гэтых краін геній чалавецтва, правадыр усіх працоўных, наш вялікі, любімы Сталін.
Пад яго мудрым бацькоўскім кіраўніцтвам і польскі, і літоўскі, і беларускі народы разам з народамі ўсяго нашага Совецкага Саюза пойдуць да новых сонечных вышынь у жыцці і ў паэзіі, нясучы ў сваіх сэрцах дзівосныя песні Адама Міцкевіча і шануючы яго светлую памяць, памяць вялікага паэта і смелага змагара за справядлівасць і свабоду народаў.