Старонка:Адам Міцкевіч (1940).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

У гэтай паэме безумоўна адчуваецца ўплыў Байрана і Шыллера, але поруч з гэтым у ёй ёсць таксама і і ўплыў твораў Макіавелі, эпіграф з якога Міцкевіч узяў для паэмы. На гэтай аснове некаторыя крытыкі вінавацілі паэта ў макіавелізме, бачачы ў паэме быццам-бы апраўданне і апаэтызацыю здрады. Але Конраду Валенроду па самай яго натуры агідна ўсякая здрада, усякія нягодныя сродкі змагання. Учынак Валенрода ёсць для яго суровая і непазбежная неабходнасць. Паступкамі Конрада кіравалі не асабістыя меркаванні, не яго злая натура, а выключна грамадская мэтазгоднасць. І ў барацьбе паміж гэтай грамадскай мэтазгоднасцю, паміж служэннем прыгнечанай радзіме і паміж простымі, звычайнымі асновамі чалавечай маралі і заключаецца драма Конрада Валенрода, драма, якая прыводзіць яго да страшэннага душэўнага спусташэння. У гэтым веліч паэмы, у той час як яе слабасць у тым, што Міцкевіч не бачыў яшчэ рэальных сіл народных мас, якія толькі адны і маглі прынесці вызваленне яго радзіме. У гэтым была трагедыя самаго Міцкевіча.

Паэма «Конрад Валенрод» была апошняй данінай паэта індывідуалістычнаму рамантызму, пасля чаго ён усё больш і больш пераходзіць да соцыяльных пытанняў, да ўсхвалення пафасу барацьбы. Такім пераходным творам з’яўляецца верш «Фарыс», які пэўным чынам пераклікаецца з ранняй «Одай да маладосці» і адначасна, па сваіх настроях, блізка стаіць да паэмы «Конрад Валенрод». З гэтай паэмай яго збліжае агністае пачуццё нянавісці да ўсякага прыгнечання і велізарнае імкненне да волі. Але ў вершы «Фарыс» няма таго смутку, які пранізвае паэму; у ім гучыць велізарная ўпэўненасць у перамозе, і ў гэтым ён пераклікаецца з «Одай да маладосці».

У 1829 г. з Пецербурга Міцкевіч выехаў за межы. Падарожжа і жыццё ў Германіі, Швейцарыі, Італіі і Францыі прынесла яму многа новых уражанняў і вобразаў. Пад гэты час у ноч на 29 лістапада 1830 г. у Польшчы ўспыхнула паўстанне. Вестка аб ім дайшла да Рыму, дзе жыў у той час Міцкевіч, толькі ў пачатку снежня. Яна ўсхвалявала паэта да глыбіні душы. Міцкевіч лічыў сваім абавязкам, абавязкам ідэйнага правадыра нацыянальна-вызваленчага руху быць сярод паўстаўшых. Але з розных прычын, у першую чаргу з прычыны цяжкіх матэрыяльных умоў, выехаць у Польшчу Міцкевіч не змог. Толькі вясной 1831 г. ён выехаў з Рыма і цераз Жэневу і Парыж у жніўні прыехаў у Пазнань. Паўстанне ішло на спад. Хутка рускія войскі занялі і Варшаву. Паўстанцы перайшлі цераз прускую граніцу. І адразу-ж у асяроддзі польскай эміграцыі пачынаецца распад і раздробленасць на розныя партыі і групы. Міцкевіч імкнецца прымірыць іх усіх і ўнесці ў асяроддзе зміграцыі ідэю рэволюцыйна-патрыятычнага адзінства. З небывалай сілай у паэта прачынаецца творчы уздым. «Я стаў Schreіb maschyne і на працягу гэтых некалькіх тыдняў не выпускаю з рук пяра», — піша ён 26 красавіка 1832 г. з Дрэздэна. У Дрэздэне-ж у першай палове 1832 г. ён піша «Кнігі народа