Старонка:Адам Міцкевіч (1940).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

польскага і польскага пілігрымства», якія неўзабаве былі выдадзены ў Парыжы, стаўшым цэнтрам польскай эміграцыі.

Кнігамі гэтымі, напісанымі пад стыль бібліі, паэт безумоўна меў на мэце ў першую чаргу суцешыць роспач эмігрантаў, пагадніць іх паміж сабой, абудзіць іх гордасць і пашану да сябе саміх, уліць у іх сэрцы кроплю веры і надзеі. Але якое суцяшэнне мог прапанаваць Міцкевіч? Які соцыяльна-палітычны ідэал ён мог прадставіць, каб захапіць расчараваных удзельнікаў паўстання? Такога ярка акрэсленага ідэалу будучыні Міцкевіч, нажаль, не меў сам. І ён звярнуўся да мінулага, да гісторыі і, у прыватнасці, да гісторыі Польшчы. Па яго думцы гісторыя народаў была гісторыяй барацьбы паміж хрысціянскай ідэяй братэрства і вольнасці і паміж паганскім пакланеннем розным ідалам, у прыватнасці ідалу, які Міцкевіч называе інтэрасам. Перамог скрозь у Еўропе ідал, і народы папалі ў няволю. Верным хрысціянству застаўся адзін польскі народ «І даў бог, — піша Міцкевіч, — каралям польскім і рыцарам вольнасці і ўсе называліся братамі, і найбагацейшыя і найбяднейшыя». І далей: «а нарэшце кароль і рыцарства дня трэцяго мая задумалі ўсіх палякаў зрабіць братамі, спачатку мяшчан, а потым і сялян». Але каралі забілі і пахавалі вольнасць Польшчы. Засталася жывая душа яе, яна злучыцца з целам, народ уваскрэсне з мёртвых і «вызваліць з няволі ўсе народы Еўропы».

Міцкевіч ідэалізуе, безумоўна, і польскую дваранскую рэспубліку і канстытуцыю 1791 г., якія былі знішчаны да Міцкевіча і былі абвеяны легендамі змагання за іх, хоць на самай справе, як мы ведаем, ніякай вольнасці народу яны не давалі. Але поруч з гэтай ідэалізацыяй шляхецкай дзяржаўнасці, поруч з нацыяналістычным месіянізмам мы маем у «Кнігах пілігрымства польскага» выказванні надзвычай прагрэсіўныя, рэволюцыйныя, у якіх Міцкевіч, па сутнасці, парывае з польскім шавінізмам. «Беднякі і жабракі — роўныя са мной уладары»; «усе гавані, моры і землі ёсць уладанні вольных народаў»; «там айчына, дзе дрэнна; бо дзе толькі ў Еўропе ёсць прыгнечанне свабоды і барацьба за яе, там ёсць барацьба за айчыну, і за гэту барацьбу павінны змагацца ўсе, — піша Міцкевіч у радзе месц сваёй кнігі. Але яснага, канкрэтнага ўяўлення аб будучым палітычным ладзе краіны ён не мае, ды яго гэта не так і цікавіць. «Сапраўды гавару вам, — піша ён у тых-жа кнігах, — не старайцеся дазнацца, які будзе лад у Польшчы, досыць вам ведаць, што будзе лепшы за усе, якія вы знаеце».

Так, маючы самыя чыстыя намеры, ідучы ад справядлівасці, свабоды і братэрства народаў, Міцкевіч прыходзіць да блытаных, часта афарбаваных у рэлігійны колер, наіўных палітычных канцэпцый. Аднак, кажу ізноў, погляды Міцкевіча на справу вызвалення Польшчы як на справу агульнаеўрапейскай дэмакратыі, таксама, як і яго погляды на абавязкі кожнага паляка, адданага сваёй радзіме, змагацца за вызваленне прыгнечаных усяго свету, безумоўна былі рэволюцыйнымі поглядамі. Іменна гэтыя погляды далі магчымасць Міцкевічу ўбачыць