Старонка:Адам Міцкевіч (1940).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

у Расіі поруч з ненавісным дэспатызмам самаўладства пакуты народа і змагароў за яго вызваленне, што асабліва ярка выражана ва ўступе да трэцяй часткі драматычнай паэмы «Дзяды». Гэта частка была выдадзена таксама ў 1832 г. у Парыжы, хоць пісаць яе Міцкевіч пачаў яшчэ ў Дрэздэне і поруч з другой часткай «Дзядоў» яна з’яўляецца найбольш яркім выражэннем пратэсту супроць існаваўшага ладу. Прыкладам гэтага з’яўляецца малюнак, у якім Міцкевіч паказвае, як злы і суровы пан нясе па смерці самую жорсткую кару за свае ўчынкі. Ён церпіць смагу і голад, яго дзяўбуць чароды дзікіх птушак, ён просіць хоць-бы адну кроплю вады і адно зярно пшаніцы. Але хор начных птушак яму адказвае адмоўна:

Дармо плачаш, траціш словы.
Мы тут чорнай завірухай,
Крумкачы, вароны й совы,
Твае слугі, што без шкоды
Памарыў ты галадухай,
Спажывем кармы і воды.

Далей птушкі прыпамінаюць крыўды, учыненыя ім панам, калі яны былі яшчэ людзьмі. Аднаго галоднага за сарваны яблык пан прывязаў да сахі і збіў лазою. Другую — удаву з сіротамі, у якой ён забраў дачку у двор і якая прышла прасіць у яго хлеба, пан загадаў гайдуку выгнаць вон, і гайдук выцягнуў яе за валасы. Так адна за другой праходзяць здані — строгія сведкі і суддзі панскай бесчалавечнасці.

У сэнсе паказу пакут народа, у сэнсе гнеўнага пратэсту супроць прыгнечання і здзекаў з чалавека гэтая частка пераклікаецца з трэцяй часткай паэмы. Дзея гэтай трэцяй часткі адбываецца ў Вільні ў 1824 г. у час следства па справе ўдзельнікаў гурткоў Віленскага ўніверсітэта. Абураны несправядлівасцю і пакутамі нявіннага народа, Міцкевіч вуснамі свайго героя Конрада дакарае самога бога, называючы яго не добрым айцом людзей, а бязлітасным царом.

Не дзіва, што цару і яго акружэнню, яго сенатарам і чыноўнікам, усяму вышэйшаму стану тагочаснага грамадства прысвечаны ў паэме, асабліва ў некалькіх раздзелах уступа, такія-ж гнеўныя радкі, як і богу. Міцкевіч малюе бязмежныя пустэльныя прасторы Расіі, з беднымі хацінамі пад саламянымі стрэхамі, з дарогамі, па якіх жандармы вязуць схопленых бязвінневядомых людзей, з горадам, пабудаваным на людскіх касцях, малюе парады з ваеннай муштрай, са здзекамі і знявагай чалавека. На аснове гэтага некаторыя імкнуліся прыпісаць Міцкевічу нянавісць да ўсяго рускага народа. Безумоўна, гэтага ў Міцкевіча не было, і тут меу рацыю Луначарскі, які пісаў: «мы можам чытаць гэтыя ядавітыя радкі з гордасцю, таму, што іменна нам удалося пакончыць з тым кашмаром, які прыводзіў у такі жах Міцкевіч і які прымушаў яго на такую бязмежную нянавісць». Тым больш гэта справядліва, што Міцкевіч ненавідзеў толькі царызм і тых, хто падтрымліваў яго, адначасна прыхільна, з любасцю ставячыся да ўсіх