Старонка:Адвечная песьня (1910).pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

Пудзік хлеба з мякінай,
Ґруцы, бобу крыху,
Якой бульбы асьміну—
Ці-ж ня дось мужыку?

Мужык.

Ну і рада, ой рада!
Дакупіць, дакупіць!…
Дзе-ж капейка у «гада»?
Дзе яго скарб ляжыць?

На насеньне, на страву
Трос вясной кішанёй,
Летам штраф за «патраву»;
Воласць не за гарой.

Восень.

Як гляджу, ўсё находжу
Недастаткі адны,
Будзь здароў! я адходжу
Да суседкі Зімы.

|}

Выходзе. На дварэ вецер вые што раз сільней. Каплі сьцюдзёнага дожджу шлёпаюць аб гнілые сьцены. Мужык набірае у рэзьґіні вязку саломы—і йдзе даваць скаціне. Дзьверы са скрыпам зачыняюцца.

IX.
Сьвята.
Хата што і вясной. На стале ляжыць стус грычаных бліноў. На палку ляжыць двое хворых дзяцей; другіе босые і ў вадных кашулёнках поўзаюць каля маткі па хаце. На печы крэкчэ бацька стары. Мужык сядзіць на лаве і пад нос мармочэ.

Мужык.

Ну, ламака, ну, хамула!
Ці-ж стагнаць ня годзе?