Старонка праверана
Пастушок.
Як у служкі сходзюць леты—
Ў пастуха,
Пытай, маці, птушкі гэтай—
Канюха.
Запытайся гэтай хмары
Гэтых сьлёз,
Гэтай кветкі на папары—
Гэтых лоз.
Гэтай грушы сярод поля,
І балот:
Яны ўсе аб маей долі
Вядуць шчот.
Матка.
Не хачу я их пытаці,
Мой сынок,
Не пацешуць яны маці,
Сакалок.
Калыхала, гадавала,
Як магла,
А цяпер што дачэкала?
Што нашла?
Пастушок.
Не плач, маці, і ня злуйся
На жыцьцё,
Як я ў сілачку ўбяруся,
Змагу ўсё.
|}