Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

шымі хрысьціянамі, гуманістамі… На іх штандарах стаяла: шчасьце ўсіх, шчасьце адзінкі. Так яшчэ Піліп Фор у ноч перад лютавым паўстаньнем парыскага пролетарыяту (1848 г.), ня ведаючы аб дактрыне Маркса, што шлях соцыялізму ідзе праз захапленьне палітычнай улады соцыялістычным пролетарыятам, але чуючы моцна сваю сувязь з тым Першым, што апавясьціў ўваскрасеньне праменнай чалавечнай душы над цемраю і сьмерцю жыцьця, пісаў так: „Божа, даруй нам тое, што мы ня можаv ісьці па Твайму шляху мучаніцтва, а станем заўтра на крывавую барацьбу.

І шмат паўстаўшых сталі сапраўднымі мучанікамі. На крывавым шляху соцыялістычнага мучаніцтва лятуцелі не аб захапленьні ўлады, не аб дыктатуры штыха і кулямёта, а аб звальненьні чалавечага духу, аб праменнасьці жыцьця для ўсіх зьняважаных і пакрыўджаных.

Так было да тэй пары, пакуль соцыялісты не пашлі на палітычную працу ў буржуазным, клясавым гаспадарстве. Пачынаючы ад Маркса, згасьлі вялікія жаданьні і лятункі аб вольным чалавеку. Заместа „утопіяў“ высунулася „навучная“ ідэя аб захапленьні палітычнага апарату, каб сілком вясьці масы ў соцыялістычны рай. Натхнёнасьць соцыялізму зьнікла, замянілася